Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

У Міжнародны дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы.
У кожнай узроставай групе выхавацелі арганізавалі выставу дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў і казачнікаў. Да дзяцей малодшай групы завітаў Дзед-Барадзед і запрасіў на гульню. Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп слухалі казкі, расказвалі вершы, складалі арнамент. А таксама спявалі песні на роднай мове, танцавалі і гулялі ў беларускія народныя гульні.